Стоимость школьных учебников в 2022/2023 учебном году

29.07.2022

Кошт школьных падручнікаў у 2022/2023 навучальным годзе  для 1-11 класаў кошт адзіны - 16,00 BYN,  ільготны кошт (для шматдзетных сем'яў) - 8,00 BYN.

Інфармацыя аб ільготах па аплаце за падручнікі

Школьнікам з сацыяльна неабароненых сем'яў падручнікі выдадуць бясплатна. На гэту льготу могуць разлічваць, у прыватнасці, вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзеці-інваліды, сіроты, а таксама навучэнцы з сем'яў, якія атрымліваюць дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады.
Падручнікі выдаюцца навучэнцам толькі пры ўмове, што ўсе атрыманыя ў папярэднім навучальным годзе падручнікі былі здадзены ў бібліятэку (пункт 6 Дадатку аб парадку спагнання платы за карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі і прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839).
Бацькам трэба аплаціць карыстанне падручнікамі да 1 кастрычніка 2022 г.