РУС БЕЛ ENG 中文

Туристско-краеведческие маршруты «Православные святыни»

ЦЭРКАЎ СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ 

У вёсцы Калодніца на паўночным захадзе населенага пункта знаходзяцца руіны драўлянай царквы, якая дажывае свой век. А некалі царква Святой Тройцы была помнікам драўлянага дойлідства, які быў пабудаваны ў 50-х гадах 19 стагоддзя з прыкметамі гатычнага стылю, як і сусветна вядомае будынак Нотер-Дам дэ Пары. Храм быў пабудаваны з дрэва. У царкве мелася Званіца, зала для малітваў, памяшканне царквы было асветленае прамавугольнымі вокнамі з трохкутнымі сандрыкамі. У Сілуэце храма дамінавала чацверыковая шатровая званіца і 2-ярусны кубападобны аб'ём малітоўнай залы, завершаны нізкім 8-гранным барабанам з макаўкай у завяршэнні дэкараваны трохвугольнымі франтонамі з люкарнямі на гранях. Уваход у храм аформлены 2-скатным казырком, пад ім прарэзана акно ў форме крыжа. Фасады гарызантальна ачышчаны, акантаваны карнізам з дэкаратыўным фасадам.

Сёння ад царквы практычна нічога не засталося. Так паступова дзень за днём сышло ў мінулае, то што, калісьці цешыла вока, што стваралася з такой любоўю. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як не трэба звяртацца са сваёй гісторыяй.

 

ХРАМ НАРАДЖЭННЯЯ ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Ў ВЁСЦЫ ХУДАЎЦЫ

        Гісторыя  пабудовы царквы ў вёсцы Худаўцы звязана з падзеямі, якія калісьці ўскалыхнулі шмат каго ў дарэвалюцыйнай Расіі, а разам з тым данесліся да Беларусі. Было гэта ў 1888 годзе. У кастрычніку пасля вандроўкі па Каўказе цар Аляксандр III і ўся яго сям’я вярталіся ў Санкт-Пецярбург, і раптам, невядома чаму,  цягнік увесь здрыгануўся, і тыя, хто ехаў у  ім, адчулі страшэнны ўдар, потым другі, трэці... Цягнік сарваўся з рэек, праз некалькі хвілін яго вагоны ператварыліся ў нешта жахлівае... У выніку аварыі загінулі 19 чалавек, 37 былі цяжка паранены. Сярод тых, хто ўцалеў, нейкім цудам засталіся  жывымі цар і яго сям’я. Мінула некалькі гадоў, але тое здарэннне засталося ў памяці людзей. Пра катастрофу на чыгунцы яшчэ доўга ўспаміналі. У розных мясцінах Расіі ў памяць аб уратаванні цара служылі адпаведныя малебны. Праз некалькі гадоў ў 1894 годзе ў часопісе “Церковные ведомости” з’явілася цікавая заметка. У ёй апаведалася, што жыхары з вёскі Худаўцы Віцебскай губерні на асабістыя сродкі вырашылі пабудаваць  царкву, якая б нагадвала пра падзеі 1888 года. Мясцовыя сяляне не вызначаліся асаблівай заможнасцю, але гэта не стала для іх перашкодай. Як паведамлялася ў “Церковных ведомостях”,“… при общей бедности крестьян постройка церкви единственно на их личные средства стоила им немалых лишений. Однако отрадно было смотреть, с какой любовью и преданностью к делу  производилась постройка церкви. По общему обсуждению и одобрению закупили материал, наняли рабочих. В постройку храма крестьяне вложили, можно сказать, всю свою душу; занятые ею, часто забывали свои неотложные хозяйские дела…”. Худавецкая царква была пабудавана ў  рускім стылі, пакрыта жалезным дахам і размешчана на  ўзвышшы.   У 1894 годзе ўсе работы былі скончаны і царкву ў Худаўцах асвяцілі ў гонар нараджэння Прасвятой Багародзіцы. У 1899 годзе “Магилёвские епархиальные ведомости» друкавалі кароткую даведку аб стане прыходскага  жыцця ў Худаўцах. З яе бачна, што на мяжы 19 – 20 стоддзяў у Худаўцах была адчынена царкоўна-прыходская школа.

       Храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Худаўцы размешчаны  на невялікай узвышанасці паўднёва-заходняй ускраіны вёскі. Пабудаваны ў 1894 годзе з дрэва. У архітэктуры адлюстраваўся “руска-візантыйскі” стыль. Трохзрубны аднаабсідны храм з развітай, выцягнутай па даўжыні восі шматпланавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць прытвор са званіцай, купалавідная малебная зала,  месца займаюць вертыкальныя дамінанты – шатры мнагаяруснай званіцы і магутнага двух’яруснага васьміграннага светавога барабана над цэнтральным аб’ёмам. Архітэктурны эфект храму надае маляўнічае мноства купалаў, цыбулявідныя галоўкі завяршаюць абодва шатры, вуглы асноўнага аб’ёму і канёк даху апсіды. Уваход у храм падкрэслены двухскатным навесам над ганкам на карункавых арнаментальных кранштэйнах чыгуннага сплаву. Апафеозам развіцця ўнутранай прасторы з’яўляецца складаная форма адкрытага ў інтэр’ер купала на ветразях. Прастора апсіды адмежавана ад малельнай залы багата ўпрыгожаным іканастасам з пазалочанай разьбой.

Як сяляне пабудавалі  сямікупальную драўляную царкву, не валодаючы спецыяльнымі ведамі, растлумачыць зараз цяжка. Але працу выканалі так, што і праз сто дваццаць пяць гадоў царква Раства Прасвятой Багародзіцы расчыняе свае дзверы прыхаджанам і з’яўляецца знакам якасці архітэктуры нашых продкаў, калі ўсё будавалася трывала і на стагоддзі.

Недалёка ад драўлянай царквы Багародзіцы на могілках захаваўся невялікі па памерах правільнай формы каменны крыж.  Гэты цуд рук чалавечых старанна быў высечаны з цэльнай каменнай глыбы. А інструменты тады былі – зубіла ды малаток. Ды яшчэ цярпенне…