РУС БЕЛ ENG 中文

Храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

Храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы рамешчаны  ў вёсцы Худаўцы Крупскага раёна. Пабудаваны храм ў 1894 годзе. Гісторыя  пабудовы царквы ў вёсцы Худаўцы звязана з падзеямі, якія калісьці ўскалыхнулі шмат каго ў дарэвалюцыйнай Расіі, а разам з тым данесліся да Беларусі. Было гэта ў 1888 годзе. У кастрычніку пасля вандроўкі па Каўказе цар Аляксандр III і ўся яго сям’я вярталіся ў Санкт-Пецярбург, і раптам, невядома чаму,  цягнік увесь здрыгануўся, і сарваўся з рэек, праз некалькі хвілін яго вагоны ператварыліся ў нешта жахлівае... У выніку аварыі загінулі 19 чалавек, 37 былі цяжка паранены. Сярод тых, хто ўцалеў, нейкім цудам засталіся  жывымі цар і яго сям’я.

Праз некалькі гадоў ў 1894 годзе ў часопісе “Церковные ведомости” з’явілася цікавая заметка. У ёй апаведалася, што жыхары з вёскі Худаўцы Віцебскай губерні на асабістыя сродкі вырашылі пабудаваць  царкву, якая б нагадвала пра падзеі 1888 года.

 

 

Як сяляне пабудавалі  драўляную царкву з купаламі, не валодаючы спецыяльнымі ведамі, растлумачыць зараз цяжка. Але працу выканалі так, што і сёння, праз 130 гадоў, царква Раства Прасвятой Багародзіцы расчыняе свае дзверы прыхаджанам. У архітэктуры царквы адлюстраваўся “руска-візантыйскі” стыль. Архітэктурны эфект храму надае маляўнічае мноства купалаў цыбулявиднай формы,

Вось ужо больш за трыццаць гадоў настаяцелем храма з’яўляецца айцец Андрэй. З назначэннем у 2005 годзе настаяцелем храма Андрэя Дзмітрыева пачалося адраджэнне прыходскага жыцця ў вёсцы Худаўцы.

У 2017г. ў храме адбылася надзвычайная яркая падзея, якая засталася ў памяці прыхажан. Прасвяцейшы Веніамін, екіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі, правёў літургію Першаасвечаных дароў.

Храм наведваюць свяшчэннікі  з суседніх прыходаў. Праводзяцца сумесныя службы, малебны. Прывозяцца мошчы Святых.

Храм Радства Прасвятой Багародзіцы з’яўляецца помнікам гісторыі і прадметам гонару не толькі вёскі Худаўцы але і ўсягоКрупскага раёна.

поделиться в: