РУС БЕЛ ENG 中文

Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта: стварэнне адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, якое будзе спрыяць задавальненню адукацыйных патрэб навучэнцаў,  развіццю іх інтэлектуальнага патэнцыялу і творчых здольнасцяў,  фарміраванню  сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве.

Задачы:

  1. Забяспечыць рэалізацыю правоў кожнага вучня і выхаванца на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з яго патрэбамі і магчымасцямі праз ажыццяўленне варыятыўнай адукацыі, арганізацыю дапрофільнай падрыхтоўкі і прафесійнага навучання.
  2. Садзейнічаць развіццю творчых і інтэлектуальных здольнасцей вучняў і выхаванцаў праз удзел у даследчай дзейнасці,  алімпідным руху, інэлектуальных  і творчых конкурсах,   арганізацыю факультатыўных заняткаў і заняткаў па інтарэсах.
  3. Забяспечыць якасную дашкольную адукацыю праз стварэнне здароўезберагаючага асяроддзя і прадухілення траўматызму, удасканаленне прадметна-развіваючага асяроддзя.
  4. Працягнуць працу па стварэнні ўмоў для павышэння ўзроўню прафесійных кампетэнцый педагогаў праз бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню, актывізацыю работы па трансляцыі прафесійных дасягненняў педагагічных работнікаў.
  5. Спрыяць фарміраванню асобы будучага актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, ажыццяўляць маральны выбар і несці за яго адказнасць
  6. Ствараць умовы для развіцця і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, за кошт актывізацыі дзейнасці па прыцягненню пазабюджэтных сродкаў і другіх сродкаў не забароненых законам.